BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.7%115 avg views
Posting 17.5/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🎩 15 кастрычніка 1817 года памёр лідар паўстання ў Рэчы Паспалітай супраць акупацыі Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй, змагар за незалежнасць ЗША і ўраджэнец Брэстчыны Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына (сёння 🌿 Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Яго сям’я паходзіла са старажытнага беларускага роду Касцюшкаў герба «Рох III». Продкі Касцюшкі служылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але паступова паланізаваліся і перайшлі ў каталіцтва. Касцюшка атрымаў адукацыю ў кадэцкім корпусе ў Варшаве, затым выехаў у Францыю для працягнення вайсковай адукацыі. У 1776 годзе ён пераехаў у Паўночную Амерыку, дзе ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША, дзе яму было нададзена званне брыгаднага генерала. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую Касцюшка стаў генералам і арганізаваў нацыянальнае паўстанне супраць расійскай акупацыі ў 1794 годзе. Ён выступаў за правы сялян і спрабаваў рэфармаваць грамадскі лад краіны, выдаўшы Паланецкі ўніверсал, які часткова аблягчаў прыгоннае права. Паўстанне было задушана, Касцюшка трапіў у расійскі палон, а пасля яго паражэння адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, што прывяло да яе ліквідацыі як незалежнай дзяржавы. Пасля вызвалення з расійскага палону Касцюшка эміграваў у ЗША, дзе склаў завяшчанне, пакідаючы свае сродкі для вызвалення і адукацыі амерыканскіх рабоў, хаця яго воля так і не была выканана. Познія гады жыцця Касцюшка правёў у Еўропе, памёр у Швейцарыі ў 1817 годзе.

Views over time

05010015020015 Oct 08:0012 Nov 11:3317415 Oct 08:00: 0 views12 Nov 11:33: 174 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 08:000
12 Nov 2026, 11:33174

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.