BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

📖 14 кастрычніка 2011 года памёр ураджэнец Брэстчыны, журналіст, пісьменнік і выкладчык Анатоль Казловіч. Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск (сёння 🌳 Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці). З 1973 года быў старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым рэдактарам аддзела часопіса «Нёман». З 1977 — загадчык карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў Беларусі, друкаваўся таксама ў выданнях «Дружба народов», «Наш современник», «Вокруг света», «Літаратура і мастацтва», «Беларусь». Пісьменніцкі дэбют адбыўся ў 1964 годзе. У 1970 годзе яго вершы былі змешчаныя ў зборніку «Рунь». У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. У 1990-х пісаў публіцыстычныя прытчы «Беларусы паміж небам і зямлёю», за якія атрымаў Літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча. Пазней выдаў дзве кнігі-хронікі пра жыццё краіны на мяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў. Працаваў галоўным рэдактарам газет «Новая зямля» і «Круг», а таксама першым намеснікам галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Выкладаў журналістыку ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва і ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. На аснове лекцый у Вільні выдаў кнігу «Восход и заход публициста» (2010). Памёр пасля цяжкай хваробы і быў пахаваны на могілках у Калодзішчах.

Views over time

05010014 Oct 11:5912 Nov 11:3310814 Oct 11:59: 0 views12 Nov 11:33: 108 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 11:590
12 Nov 2026, 11:33108

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.