BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

✡️14 кастрычніка 1942 года ў 🤱Кобрыне (сёння Брэсцкая вобласць) нацыстамі было знішчана габрэйскае гета разам з яго жыхарамі. У жніўні 1941 нямецкія ўлады выдалі распараджэнне пра стварэнне двух прылеглых гета ў цэнтры Кобрына. У гета «A», якое размяшчалася у квартале сучасных вуліц Суворава, Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай, Першамайскай, былі размешчаны працаздольныя габрэі, усе астатнія паселеныя ў гета «B» (раён плошчы Свабоды, вуліц Савецкай, Спартыўнай, Беларускай, 17 верасня). Сюды таксама былі звезеныя габрэі з суседніх штэтлаў (напрыклад, з Гайнаўкі і Белавежы (сёння вёскі ў Польшчы). 2 чэрвеня 1942 каля 1800 жыхароў гета «B» былі вывезены і забіты ў Броннай Гары, а само гета было ліквідавана. 14 кастрычніка 1942-га 4000 жыхароў гета «A» былі расстраляны ў Барысаўскім лесе на дарозе між Кобрынам і Дзівінам, за 14 км ад Кобрына. Падчас ліквідацыі частка жыхароў гета аказалі ўзброеные супраціўленне, невялікая колькасць габрэяў уцякла ў навакольныя лясы і уключыліся ў партызанскую барацьбу, а некаторыя былі схаваныя мясцовымі жыхарамі. За актыўную дапамогу габрэям (у т. л. нелегальную выдачу пасведчанняў пра хрышчэнне) 15 кастрычніка 1942 былі расстраляныя два каталіцкіх святара: пробашч Ян Вольскі і вікарый Уладзіслаў Грабельны. Частка кобрынскіх габрэяў, якія працавалі ў нямецкай гаспадарцы, улетку 1943 былі расстраляныя на падворку кобрынскай турмы.

Views over time

05010014 Oct 09:5912 Nov 11:3310614 Oct 09:59: 0 views12 Nov 11:33: 106 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 09:590
12 Nov 2026, 11:33106

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.