BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🔨 14 кастрычніка 2024 года суд 🦬 Баранавіцкага раёна і горада 🚂 Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага («Беларускi кнiгазбор», 1997, 512 старонак). Пры гэтым супрацоўнікі Мінінфарма не змаглі напісаць прозвішча Вацлава без памылкі — у іх спісе ён «Ластоускі», паведамляў летась тэлеграм-канал @viasna96. Вацлаў Ластоўскі — выбітны беларускі навукоўца, выдавец, пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэння. Другі Старшыня Рады БНР, які пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. Чалавек, які цягам жыцця так і не займеў ніякага дыплому аб вышэйшай асвеце, стаў у выніку сакратаром Беларускай Акадэміі навук. Ён і праўда меў надзвычай шырокі кругагляд і проста неверагодны патэнцыял, бо паспрабаваў свае сілы шмат у якіх сферах. У 1927-м вярнуўся ў БССР. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.

Views over time

05010015014 Oct 07:5912 Nov 11:3312414 Oct 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 124 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33124

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.