📚13 кастрычніка 1773 года ў вёсцы Пагост (сёння 🏹 Пінскі раён Брэсцкай вобласці), нарадзіўся адзін з першых польскіх этнографаў, гісторык і ўдзельнік паўстання Касцюшкі Лукаш Галамбёўскі. Вучыўся ў школе піяраў у Дубровіцы. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, служыў афіцэрам 2-га палка пяхоты і ваяваў у бітве пад Шчакацінамі. З 1818 года быў актыўным сябрам Варшаўскага таварыства сяброў навук, дзе з 1823 года займаў пасаду сакратара. У 1827 годзе стаў прафесарам літаратуры ў педагагічным інстытуце. У кнізе «Гульні і забавы розных саслоўяў па ўсяму краю ці ў некаторых толькі правінцыях» (1831) змясціў матэрыялы пра традыцыі Тройцы, Купалля і Куста ў Беларусі, а таксама народныя песні. У працы «Народ польскі, яго звычаі, забабоны» (1830) таксама зафіксаваў побыт і абрады беларусаў. Памёр 7 студзеня 1849 года.