BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

👍Сення 76-годдзе адзначае беларускі лінгвіст і ўраджэнец Брэстчыны Павел Міхайлаў. Нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Ушкавіца (сёння 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт 🎓Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Падчас студэнцтва ўдзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях, вывучаў беларускія гаворкі і збіраў матэрыялы для акадэмічных слоўнікаў і атласаў. Пасля навучання працаваў настаўнікам у Кобрынскім раёне, а затым паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. З 1983 года — вучоны сакрата Інстытута мовазнаўства, з 1986 — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў і лексічных атласаў, арганізоўваў шматлікія экспедыцыі па Беларусі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» і ўсіх пяці тамоў «Тураўскага слоўніка», для якога падрыхтаваў каля 1800 артыкулаў. Быў таксама рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» Ю. Чарнякевіча. З 1991 года выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ), дзе з 1993 да 2009 узначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў курсы па дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, анамастыцы і сацыяльнай лінгвістыцы. Аўтар больш за 350 навуковых прац у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі і тэрміназнаўства. Рэдагаваў тэрміналагічныя выданні, папулярызаваў беларускую навуку. Віншуем навукоўца з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, натхнення і новых даследаванняў, якія ўзбагачаюць беларускае мовазнаўства.

Views over time

05010013 Oct 07:5912 Nov 11:3310413 Oct 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.