BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

📚 12 кастрычніка 1999 года памёр крытык, літаратуразнаўца, фалькларыст і ўраджэнца Брэстчыны — Мікола Грынчык. Нарадзілася 1 жніўня 1923 года ў вёсцы Быцень (цяпер у 🌿 Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці). У Другую сусветную вайну, з сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў знаёмы са шматлікімі вядомымі літаратарамі, але лепшым сябрам яго лічыў Уладзімір Караткевіч. Апошні прысвячаў Грынчыку вершы, пісаў рэкамендацыю для ўступу ў Саюз пісьменнікаў БССР, яны перапісваліся, сябравалі сем'ямі і ездзілі адзін да аднаго ў госці.

Views over time

05010015012 Oct 09:5912 Nov 11:3311412 Oct 09:59: 0 views12 Nov 11:33: 114 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 09:590
12 Nov 2026, 11:33114

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.