🎂 Сёння сваё 69-годдзе адзначае паэт і ўраджэнец Брэстчыны — Леанід Дранько-Майсюк. Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў⛵️ Давыд-Гарадку 🐦 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1982–2002 гадах ён быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 годзе. Аўтар 16 кніг, у тым ліку дзясяткаў паэтычных зборнікаў. Уладзімір Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара». А Уладзімір Някляеў адзначаў, што яго ўяўленні пра рыцарства «злучаны з стаўленнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяго крэўнага, беларускага». Шчыра віншуем слыннага паэта з Днём нараджэння! І гэтакія ж тым часам З’яўляюцца сціпла, нягучна Напаўбеларускія класы Па дзесяць-дванаццаць вучняў… Даволі вярэдзіць раны! І без таго заўважаю – Глядзяць, як на эмігранта, На мяне, калі размаўляю. Адкуль? З якой рэзервацыі? З якой Беларусі такой? Эх, вечная эміграцыя На радзіме сваёй.