✡️ 9 кастрычніка 1797 года ў 🇱🇹Вільні памёр рабін, кабаліст, адзін з выбітных духоўных аўтарытэтаў артадаксальнага габрэйства і ўраджэнец Брэстчыны Эліяху бен Шлома Залман. Нарадзіўся 23 красавіка 1720 года ў мястэчку Сялец (сёння 🌳 Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці). Заснавальнік міснагедскага (або літоўскага) напрамку ў іўдаізме больш вядомы як Віленскі гаон. . Слова «Гаон» у перакладзе з іўрыта азначае «Геній». У 1748 пасяліўся ў Вільні і паступова стаў набываць вядомасць у габрэйскім свеце як выдатны рабін пакалення. Памёр 9 кастрычніка 1797 года. Быў пахаваны на габрэйскім могілках у прадмесці Шніпішкес на правым беразе Нярыса (Віліі), насупраць Замкавай гары і вусця Вільні. Погляды Віленскага гаона ляглі ў аснову сучаснага юдаізму. Яго вучні стварылі сучасную сістэму габрэйскай адукацыі. Віленскі гаон унёс змены і папраўкі ў ашкеназкі малітоўнік. Вялікі ўплыў гаона і на вяртанне габрэяў у зямлю Ізраілю, калі гаон выступаў як першы прадвеснік вяртання ў Новы Час. Ён паслаў сваіх вучняў з сем'ямі ў Палестыну, і іх нашчадкі склалі асноўнае ядро габрэйскіх жыхароў Іерусаліма XIX стагоддзя , яшчэ да пачатку сучаснага руху габрэяў за вяртанне ў зямлю сваіх продкаў. Гаона лічаць сваім бацькам-заснавальнікам і рэлігійныя сіяністы.