BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🗡8 кастрычніка 1605 года была створана Брэсцкая канфедэрацыя. Брэсцкая канфедэрацыя (1605–1608) — аб’яднанне войска Вялікага Княства Літоўскага ў час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600–1629). Яна ўзнікла пасля перамогі пад Кірхгольмам, калі дзяржаўны скарб не змог своечасова выплаціць жаўнерам жалаванне і забяспечыць іх правіянтам. Паводле акта стварэння, мэта канфедэрацыі — дамагчыся выплаты належных сум за службу. Пасля абрання маршалка (у 1607 годзе ім стаў Андрэй Кяндзерскі) канфедэраты пакінулі Інфлянты і занялі каралеўскія эканоміі каля Брэста, Камянца, Пінска і Кобрына. Яны самавольна збіралі падаткі, канфіскоўвалі сродкі, дасылалі паслоў з патрабаваннямі да караля і прымалі яго легатаў. Каардынацыяй збору сродкаў займаўся падскарбі ВКЛ Яраш Валовіч. Нягледзячы на спробу сойму і прызначэнне камісараў (у тым ліку біскупа Марціна Шышкоўскага, Гераніма Хадкевіча і Самуэля Валовіча), сабраць неабходную суму не ўдалося. Паводле канфедэратаў, дзяржава была вінна каля 100 тысяч злотых, камісары ж прызнавалі толькі 25 тысяч. Канфедэраты адмовіліся далучацца да рокашу 1606 года, аднак паступова іх шэрагі раскалоліся. Частка падтрымала караля ў бітве пад Гузавам (1607), іншыя далучыліся да войска Януша Радзівіла. У 1608 годзе кароль Жыгімонт ІІІ гарантаваў ім амністыю, а пасля перамоў з камісарамі было пагаджана выплаціць 40 тысяч злотых. Брэсцкая канфедэрацыя спыніла дзейнасць у 1608 годзе, не атрымаўшы поўнага разліку. Частка ўдзельнікаў далучылася да войска Хадкевіча або Сапегі. Канчатковы разлік адбыўся ў 1613 годзе. Падзеі вакол канфедэрацыі падштурхнулі да спробаў увядзення сталага вайсковага скарбу і стварэння ў 1609 годзе «Вайсковых артыкулаў», якія забаранілі канфедэрацыі ў войску пад пагрозай смяротнага пакарання.

Views over time

0501008 Oct 07:5912 Nov 11:331048 Oct 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.