BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

✊ 7 кастрычніка 1912 года ў хутары Высокі Груд (сёння неіснуючы хутар у 🐍Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі палітык, пісьменнік, выдавец Юрый Попка. Юрый захапіўся беларускасцю падчас навучання ў польскай гімназіі, набываў беларускія газеты, календары. У 30-я гады скантактаваўся з беларускімі студэнтамі Віленскай гімназіі. У час нямецкай акупацыі ўзначальваў аддзел працы і сацыяльнага забеспячэння ў Пружанах, заснавальнік і старшыня Пружанскага аддзялення Беларускага камітэта ў Беластоку. За час яго дзейнасці былі адкрытыя беларуская васьмікласная школа ў Пружанах. З надыходам Чырвонай арміі з'ехаў на захад. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці беларускай эміграцыі ў Германіі. Член замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі, кіраўнік нацыяналістычнай арганізацыі «Згуртаванне беларускіх патрыётаў». У 1971 годзе пераехаў у Ляймен (Бадэн), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ, Беларускі музей. Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Лаймена. Экспанаты для яго былі сабраны з усёй Заходняй Германіі: паясы, убранне, лыжкі, посуд, кнігі. Памёр у 1990 годзе. Пахаваны на могілках Санкт-Ільгена. На надмагіллі напісаны аповед жыцця памерлага: «Пасьля Другой усясьветнай вайны мая Радзіма была акупаваная ды падзеленая саветамі-расейцамі й палякамі. У знак пратэсту я не вярнуўся на сваю Радзіму. Аднак сваёй Бацькаўшчыне я застаўся верным. У маім сэрцы й маёй душы да апошніх дзён. На сваёй новай Радзіме, Нямеччыне, у Санкт-Ільгэне я выказваю ўдзячнасьць усім маім сябрам. Жыве Беларусь!»

Views over time

0501007 Oct 13:5912 Nov 11:331097 Oct 13:59: 0 views12 Nov 11:33: 109 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 13:590
12 Nov 2026, 11:33109

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.