BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

📸 7 кастрычніка 1900 года памёр адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг., адзін з першых фатографаў у нашых краях і ўраджэнец Брэстчыны — Уладзіслаў Малахоўскі. Нарадзіўся 26 траўня 1827 года ў маёнтку Мацы (сёння аднайменная вёска 🤱 Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пачаў навучанне ў школе ў 🐍Пружанах, пасля адукацыю працягваў у 🕊Драгічыне. Скончыў 🦬Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. Паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». Апошнія гады жыў у швейцарскай Жэневе пад псеўданімам Леон Варнэрке. Па распаўсюджанае версіі — застрэліўся сам у адным з гатэляў Жэневы, следства не здолена знайсці прычыну самазабойтва.

Views over time

0501001507 Oct 09:5912 Nov 11:331217 Oct 09:59: 0 views12 Nov 11:33: 121 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 09:590
12 Nov 2026, 11:33121

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.