BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🤩 7 кастрычніка 1939 года ў пад вёскай Парэчча (сёння 🏹 Пінскі раён Брэсцкай вобласці) па загаду НКУС мясцовымі сялянамі быў забіты мецэнат, былы дэпутат Дзярждумы Расейскай імперыі, прэм'ер-міністр БНР, сенатар міжваеннай Польшчы Раман Скірмунт. Нарадзіўся 25 красавіка 1868 года ў маёнтку Парэчча на Піншчыне. Належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Пра сваё паходжанне Раман Скірмунт пісаў: «Я сам ураджэнец беларускага Палесся, нашчадак літоўскай сям’і, са старажытных часоў, спакон вякоў аселай у гэтым краі, і мае продкі да XVII ст. карысталіся беларускай мовай як хатняй» У 1906 годзе па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам (ад Мінскай губерні) у I Дзяржаўную Думы Расійскай Імперыі. З 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. У красавіку 1917 г. узначаліў беларускую дэлегацыю да Часовага ўрада Расіі (які кантраляваў цэнтральную і ўсходнюю тэрыторыі Беларусі разам з Мінскам) з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў у Мінску і быў выбраны ў склад рады з’езда. У красавіку 1918 годзе увайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у траўні 1918 годзе яму даручана фарміраванне новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі, з 9 ліпеня 1918 годзе — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных спраў. У польска-савецкую вайну імкнуўся не дапусціць падзелу Беларусі паміж процілеглымі бакамі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. Выказваўся за стварэнне польска-беларускай федэрацыі. У 1930 быў выбраны сенатарам ад Палескага ваяводства. Выступаў супраць паланізацыі беларускага насельніцтва. Быў забіты мясцовымі жыхарамі вёскі Парэчча на загад савецкага камісара Холадава. Падчас забойства людзі плакалі, а Скірмунт сказаў: «Я з вамы прошчаюса назаўжды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага».

Views over time

0501007 Oct 07:5912 Nov 11:331137 Oct 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 113 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33113

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.