BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🕯6 кастрычніка 2004 года ў амерыканскім Кліўлендзе памёр Васіль (Вацлаў) Мельяновіч — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі і ураджэнец Брэстчыны. Ён нарадзіўся 28 жніўня 1934 года ў вёсцы Азярніца (сёння 🪷 Лунінецкага раёна). У 1944 годзе Мельяновіч апынуўся ў Германіі. Пасля вайны жыў у лагерах для перамешчаных асоб і вучыўся ў беларускіх гімназіях. У 1950 годзе пераехаў у ЗША, а праз чатыры гады пайшоў служыць у амерыканскае войска. Пасля звальнення ў 1956-м паступіў ва ўніверсітэт. У 1963 годзе атрымаў дыплом інжынера ў Нью-Ёркскім гарадскім каледжы, пазней — ступень магістра менеджменту ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона. Мельяновіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі: узначальваў Нью-Ёркскі аддзел Згуртавання беларусаў у Амерыцы, уваходзіў у рэдкалегію беларускіх выданняў. Працаваў у кампаніі AT&T, выкладаў у каледжы ў Мэрылендзе, кіраваў Беларускай рэспубліканскай секцыяй штата і Федэрацыяй беларускіх рэспубліканскіх клубаў ЗША. Ён працаваў беларускамоўным гідам на амерыканскіх выставах у Мінску і Брэсце. У 1989 годзе ўлады не дазволілі яму наведаць родную вёску. Пазней Мельяновіч жыў на два дамы — у ЗША і Мінску. За ўласныя сродкі ён правёў электрычнасць да хутара каля Лунінца, дзе жыла яго сваячка. Пасля смерці жонка, журналістка і мастачка Таццяна Антонава-Мельяновіч, пахавала яго прах у Азярніцы, побач з магілай дзеда.

Views over time

0501006 Oct 08:0212 Nov 11:33976 Oct 08:02: 0 views12 Nov 11:33: 97 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 08:020
12 Nov 2026, 11:3397

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.