BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🪖 Заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоля Вайцяхоўскага асудзілі на чатыры гады «хатняй хіміі» Заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоля Вайцяхоўскага асудзілі на чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пра прысуд паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Першы інфармацыйны», піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Вайцяхоўскага прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: за «заклікі да санкцый», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У ліпені 2026 года мужчыну ўключылі ў пералік «экстрэмістаў» МУС, пазней — у спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Аднак 1 кастрычніка яго імя з абноўленага спісу КДБ выдалілі. Анатоль Вайцяхоўскі жыў у Баранавічах і ў сярэдзіне 1990-х стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг» — адной з першых прыватных газет горада. Яе наклад у свой час дасягаў 11 тысяч асобнікаў. У пачатку 2000-х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі і заняўся прадпрымальніцтвам. У 2023 годзе яго затрымаў ГУБАЗіК з-за каментароў у Telegram супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. Пасля вызвалення Вайцяхоўскі выехаў з Беларусі і жыў у Беластоку. У пачатку 2026 года ён вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні. Пазней Вайцяхоўскі таксама зняўся ў прапагандысцкім фільме.

Views over time

0501001505 Oct 12:3312 Nov 11:331155 Oct 12:33: 0 views12 Nov 11:33: 115 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 12:330
12 Nov 2026, 11:33115

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.