BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎
edited

📎 165 год з дня нараджэння князя, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі, міжваеннай Польшчы, БНР і ўраджэнца Брэстчыны. 5 кастрычніка 1861 года ў 🏹 Пінску (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся Геранім Друцкі-Любецкі. Паходзіў з княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Атрымаў выдатную адукацыю: скончыў Рыжскую гімназію з залатым медалём (1880) і юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1885). Служыў у гвардыі, валодаў вялікімі маёнткамі пад Мінскам і ў Пінскім павеце. З 1890-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у гаспадарчым жыцці Міншчыны: быў старшынёй праўлення Мінскага камерцыйнага банка, членам Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшынёй Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Выступаў за ўдзел сялян у эканамічных ініцыятывах і асветніцтве. У 1906 годзе абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні. У сваёй першай прамове ў Думе падкрэсліў: «Наш просты беларускі народ таксама мае свае ідэалы… Божая зямля павінна належаць Божаму простаму народу». Быў вядомы як абаронца ідэі прыватнай уласнасці і сацыяльнага партнёрства паміж землеўласнікамі і сялянамі. У 1907–1908 гг. узначальваў Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску, у 1909–1910 гг. — дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. Займаў актыўную пазіцыю ў краёвым руху, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў беларускай і польскай шляхты. Падчас падзей 1917 года падтрымліваў ідэю аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, далучыўся да працы Беларускага нацыянальнага камітэта, а ў 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады БНР. Быў таксама драматургам і аўтарам шэрагу п’ес патрыятычнага зместу, у тым ліку «Так паміралі літоўцы», «Erizzo», «Bolesław Śmiały», «Walgierz Wdały» і «Szatan». Памёр 31 снежня 1919 года ў Варшаве ад іспанскага грыпу. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі. Фотапартрэт расфарбаваны з дапамогай ШІ.

Views over time

02004005 Oct 08:0312 Nov 11:334355 Oct 08:03: 0 views12 Nov 11:33: 435 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 08:030
12 Nov 2026, 11:33435

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.