BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🖊 Сёння магло б споўніцца 90 год літаратуразнаўцу, філолагу, дэкану Брэсцкага ўніверсітэта і ўраджэнцу Брэстчыны — Аляксею Майсейчыку. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Гошчава (цяпер 🌿 Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на гады Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння школы ў 1955 годзе паступіў на філалагічны факультэт 🎓 Брэсцкага педагагічнага інстытута. Пасля атрымання дыплома два гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе. У 1962 годзе стаў аспірантам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1966 года яго жыццё было цесна звязана з Брэсцкім педагагічным інстытутам, дзе ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, быў дэканам філалагічнага факультэта і загадчыкам кафедры беларусазнаўства. Аўтар шэрагу навуковых і вучэбных прац па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, методыцы яе выкладання, а таксама кніг пра пісьменнікаў Брэстчыны. Даследаваў творчасць Піліпа Пестрака, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш і іншых беларускіх аўтараў. Памёр 12 траўня 2002 года. Пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска» ў 🏹 Брэсце.

Views over time

0501004 Oct 11:3512 Nov 11:331114 Oct 11:35: 0 views12 Nov 11:33: 111 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Oct 2026, 11:350
12 Nov 2026, 11:33111

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.