BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 14 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

📚 Сёння ўраджэнцу Брэстчыны, літаратуразнаўцу, паэту, публіцысту і грамадскаму дзеячу Генадзю Праневічу магло б споўніцца 76 гадоў. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Жарабковічы (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён). Працаваў токарам на Брэсцкім заводзе «Газаапарат», рабочым у «Аблміжкалгаспраекце». У 1974 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ, выкладаў літаратуру, займаў пасаду намесніка дырэктара вучылішча будаўнікоў. З 1983 года быў звязаны з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна: выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства. У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пра сувязь сярэднявечнай літаратуры з паэзіяй Янкі Купалы. Праневіч стажыраваўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, быў старшынём Брэсцкага аддзялення «Фонда імя Льва Сапегі» (1994–2004), сузаснавальнікам Міжнароднага фонда Янкі Купалы. Памёр 26 красавіка 2017 года.

Views over time

0501003 Oct 11:3012 Nov 11:33963 Oct 11:30: 0 views12 Nov 11:33: 96 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Oct 2026, 11:300
12 Nov 2026, 11:3396

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.