BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🪷 1 кастрычніка 1902 года Якуб Колас у вёсцы Люсіна (сёння 🐧 Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці) пачаў працу над першай часткай трылогіі «На ростанях» — аповесцю «У палескай глушы». Менавіта з 1902 да 1904 Якуб Колас настаўнічаў для сялянскіх дзяцей у вёсцы Люсіна. Тут ён пачаў пісаць аповесць «Адзін з сотні», фрагменты якой у перапрацаваным выглядзе былі выкарыстаныя ў аповесці «У палескай глушы». У вершах была запісана легенда пра Яшукову гару, пачатая пісьменнікам у Люсіне. У аповесці «У палескай глушы» вёска выведзена пад назвай Цельшына. На будынку школы маецца мемарыяльная дошка ў гонар беларускага песняра і таго, што ён настаўнічаў у гэтым месцы. — Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, — сказаў настаўнік, усміхнуўшыся. — Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даеце веры. Не верыце ніяк мне, старой! — О, не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах — усюды! — Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Марʼі, — з гордасцю прамовіла бабка. — І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася? — Навучылася, панічыку, навучылася! — А хто цябе навучыў? — Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!

Views over time

02550751001 Oct 08:0112 Nov 11:33851 Oct 08:01: 0 views12 Nov 11:33: 85 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 08:010
12 Nov 2026, 11:3385

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.