BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🇵🇱 30 верасня 1920 года пачалася бітва за 🚂 Баранавічы ў часе бальшавіцка-польскай вайны. 10 верасня на нарадзе ў Брэсце вярхоўнага камандавання 2-й і 4-й армій маршал Польшчы Юзэф Пілсудскі выклаў план новай бітвы з войскамі Заходняга фронту Чырвонай арміі. Пасля пераможнага бою пад 🐘Слонімам 14-я вялікапольская пяхотная дывізія рушыла фарсіраваным маршам на Баранавічы. Яе ўзначаліў 56-ы пяхотны полк. На досвітку 30 верасня ён дасягнуў Курэвічаў (сёння Навагрудскі раён Гродзенскй вобласці), а пасля звярнуў з дарогі на Мінск і павярнуў на Баранавічы. Бальшавіцкі гарнізон у горадзе, здзіўлены хуткім з'яўленнем палякаў, асаблівага супраціўлення не аказаў. Часткі 14-й вялікапольскай пяхотнай дывізіі занялі «старыя нямецкія акопы» на ўсход ад горада. У прэс-рэлізе Генеральнага штаба Войска Польскага ад 30 верасня 1920 года паведамлялася: Вялікапольская групоўка, наступаючы ад Слоніма, 30 гэтага месяца дзёрзкім ударам захапіла Баранавічы. На фота жаўнеры 1-й брыгады Польскіх легіёнаў на пляцы ў Баранавічах. Выява расфарбавана з дапамогай ШІ.

Views over time

05010030 Sep 08:0412 Nov 11:3310230 Sep 08:04: 0 views12 Nov 11:33: 102 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Sep 2026, 08:040
12 Nov 2026, 11:33102

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.