BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.5/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🖋 29 верасня 2013 года памёр ураджэнец Брэстчыны, беларускі пісьменнік-гумарыст Іван Жытко. Ён нарадзіўся 30 ліпеня 1930 года ў вёсцы Гукова 🏯 Ляхавіцкага раёна. Пасля службы ў войсках МУС Жытко завочна скончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР. З 1957 па 1983 год працаваў у Камянецкім РАУС, а з 1972-га ўзначальваў там аддзяленне аховы. Аднак найбольш вядомы Жытко як аўтар гумарэсак. Яго творы выходзілі ў рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, а таксама ў калектыўных зборніках. Ён часта друкаваўся ў раённай газеце «Навіны Камянеччыны». Жытко выдаў чатыры кнігі прозы: «Смех на высадку» (1997), «Прыз» (2001), «І смех, і бяда» (2005) і «Смех смехам» (2010).

Views over time

05010029 Sep 08:0312 Nov 11:339629 Sep 08:03: 0 views12 Nov 11:33: 96 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Sep 2026, 08:030
12 Nov 2026, 11:3396

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.