BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

✡️ 27 верасня 1942 года нацысты знішчылі габрэйскае гета ў ⛪️ Янаве (сёння Іванава ў Брэсцкай вобласці) разам з яго жыхарамі. Да 1939 года ў Іванаве жылі каля 5000 чалавек, палову з якіх складалі габрэі. Напярэдадні іудзейскай Пасхі (канец сакавіка) 1942 года ў Іванаве немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння габрэяў, пачалі арганізоўваць у мястэчку гета. Габрэям загадалі выселіцца са сваіх дамоў і перасяліцца ў гета. У верасні 1942 года гета было поўнасцю знішчана. Арганізатарамі і выканаўцамі забойстваў былі сілы СС і СД. 27 верасня былі забітыя каля 1500 вязняў — у пераважнай большасці жанчыны і дзеці. Мясцовых жыхароў прымусілі перавозіць на вазах і хаваць целы вязняў гета ў Рудскім лесе. Толькі нямногім габрэям Іванова ўдалося ўцячы і далучыцца да партызанскіх атрадаў. З гета ўсяго выжыла менш за 100 чалавек. У Іванаве два чалавекі — Лагодзіч Мікалай і яго жонка Феадосія, былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашэм» «у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» за выратаванне Кацковіч Нехеміі. Усяго ў Іванаве нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі забітыя ад 3150 да 3500 габрэяў.

Views over time

05010015027 Sep 13:5912 Nov 11:3311527 Sep 13:59: 0 views12 Nov 11:33: 115 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Sep 2026, 13:590
12 Nov 2026, 11:33115

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.