🗡27 верасня 1920 года вайсковы аддзел генерала Станіслава Булак-Балаховіча захапіў 🏹 Пінск, узяўшы ў палон 2400 чырвонаармейцаў разам са штабам 4-й арміі. Аперацыя па захопу самога Пінску сталася адной з самых удалых ваенных аперацыяў групы беларускага генерала на польскай службе за час вайны супраць бальшавікоў. На фота, расфарбаваным з дапамогай ШІ, штаб-група Булак-Балаховіча ў Брэсце перад самым наступам на Пінск.