BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🏳 27 верасня 1982 года ў 🏹 Брэсце нарадзіўся будучы беларускі дабраахвотнік, Народны герой Украіны (пасмяротна) Алесь Чаркашын. Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення БХД. Быў удзельнікам Плошчы 2010. Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ва ўкраінскім Херсоне. У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь», што ўдзельнічала ў АТА на усходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. Памёр 28 жніўня ў шпіталі Запарожжа. Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая Брэсцкага раёна. Алесь выдатна граў на гітары. У сеціве засталося шмат аўтарскіх трэкаў і песен на вершы беларускіх класікаў, якія выконвае брэстчанін.

Views over time

05010015027 Sep 08:5912 Nov 11:3311527 Sep 08:59: 0 views12 Nov 11:33: 115 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Sep 2026, 08:590
12 Nov 2026, 11:33115

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.