BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 51 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🇷🇺🔫 26 верасня 1655 года маскоўскае войска разам з казакамі спаліла 🏹 Пінск і забіла ягоных жыхароў. Усё адбылося ў часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. На пачатак году галоўныя маскоўскія сілы былі накіраваны на Вялікае Княства Літоўскае. Мэтай кампаніі стаў захоп астатняй тэрыторыі дзяржавы: Вільні, Старога Быхава, Слуцку, Берасця. У верасьні з Кіева на лодках выйшаў у паход аддзел маскоўскіх войскаў на чале з князем Валконскім. 15 верасьня захапіў Тураў, 20 верасня спаліў Столін, а потым 26-га — Пінск. Паводле скаргі ацалелых пінчукоў, перад падпалам места захопнікі «па-тыранску, па-разбойніцку як мужчынаў, так і самых кабет, і дзетак немалую колькасьць рознымі нечуванымі мукамі мучылі і на сьмерць пазабівалі… усе скарбы, гатовыя сумы, розныя тавары, золата, срэбра, волава, медзь, званы касьцельныя і царкоўныя, рознае збожжа і ўсе хатнія набыткі дашчэнту выбраўшы, да байдаў і чаўноў панасілі і павазілі».

Views over time

05010015026 Sep 14:0112 Nov 11:3313026 Sep 14:01: 0 views12 Nov 11:33: 130 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Sep 2026, 14:010
12 Nov 2026, 11:33130

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.