BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 23.3 ❤ 😱 👎

🥀 26 верасня 2015 года памёр сацыёлаг, сацыяльны філосаф і ўраджэнец Брэстчыны Уладзімір Абушэнка. Нарадзіўся ў 🏹 Пінску 22 красавіка 1957 года. З 1985 года — даследчык у Інстытуце філасофіі і права АН БССР, затым у Інстытуце сацыялогіі АН БССР. З красавіка 1990 па 2002 год — дацэнт кафедры сацыялогіі БДУ. У 2002 годзе стаў намеснікам дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, а часова нават выконваў абавязкі яго кіраўніка. Абушэнка быў вядомы як культурсацыёлаг, даследчык тэарэтычнай сацыялогіі і гісторыі грамадскай думкі ў Беларусі. Ён удзельнічаў у міжнародных праектах, уваходзіў у рэдкалегіі часопісаў, у тым ліку быў сябрам навуковага савета выдання «Палітычная сфера». Таксама выкладаў курсы па тэарэтычнай сацыялогіі і сацыялогіі культуры. Пад яго кіраўніцтвам абараніліся маладыя навукоўцы, сярод якіх Ірына Красавцава, Святлана Радзівонава, Аляксандр Шэлест і Андрэй Камароўскі. Апошнія гады жыцця правёў у Ратамцы. Памёр на лецішчы, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Views over time

05010015026 Sep 09:0212 Nov 11:3311526 Sep 09:02: 0 views12 Nov 11:33: 115 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Sep 2026, 09:020
12 Nov 2026, 11:33115

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.