BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🤩14 верасня 1909 года ў Гарадцы, сёння 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці, нарадзіўся Пінхас Чарняк — ізраільскі лекар, прафесар ядзернай медыцыны і заснавальнік Інстытута ядзернай медыцыны ў Тэль-Хашомеры. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я Чарняка выехала ў Ялец, а пазней перабралася ў Оршу. У 1921 годзе яны пасяліліся ў Антопалі (сёння 🕊 Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці). Пінхас вучыўся ў гімназіях у 🤱 Кобрыне і 🏹 Брэсце, а затым вырашыў вывучаць медыцыну ў Францыі. У 1929 годзе Чарняк паступіў ва ўніверсітэт Манпелье. Пасля атрымання дыплома ў 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу, працягнуў вучобу ў Вільні, стажыраваўся ў гарадской бальніцы ў Брэсце і працаваў у санаторыі ў Дзямчаве. Пазней у Антопалі адкрыў прыватную клініку. З пачаткам Другой сусветнай вайны стаў участковым лекарам і дырэктарам шпіталя ў Антопалі. Пасля нямецкай акупацыі разам з сям’ёй трапіў у Антопальскае гета, але працягваў дапамагаць вязням, перадаючы ім лекі. Падчас ліквідацыі гета ў 1942 годзе Чарняку ўдалося ўцячы. Пасля некалькіх месяцаў у сховішчы ён далучыўся да партызанскага атрада, дзе арганізаваў імправізаваную клініку, лячыў параненых і дапамагаў змагацца з эпідэміяй сыпнога тыфу. Пасля вызвалення Антопаля быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля вайны працаваў у Польшчы, а ў 1950 годзе пераехаў у Ізраіль. Там займаўся анкалогіяй і ядзернай медыцынай, у 1954 годзе заснаваў Інстытут ізатопаў радыю ў Тэль-Хашомеры, а ў 1969 годзе стаў прафесарам Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. Памёр 12 студзеня 1993 года.

Views over time

05010014 Sep 08:0512 Nov 11:3311314 Sep 08:05: 0 views12 Nov 11:33: 113 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 08:050
12 Nov 2026, 11:33113

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.