BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🟥🟥13 верасня 1939 года лідар Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпан Бандэра выйшаў на волю з польскай турмы ў 🏹 Брэсце, дзе адбываў пажыццёвае пакаранне. Бандэра трапіў у польскую турму за арганізацыю забойства міністра ўнутраных спраў міжваеннай Польшчы Браніслава Пярацкага ў 1934 годзе. Спачатку яго прысудзілі да смяротнага пакарання, аднак пазней прысуд замянілі на пажыццёвае зняволенне. У 1939 годзе, яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны, Бандэру перавялі ў турму, якая знаходзілася ў Брэсцкай крэпасці. За нядоўгі час знаходжання там ён паспеў правесці галадоўку на знак пратэсту супраць самавольства польскай турэмнай адміністрацыі. 13 верасня, амаль праз два тыдні пасля нападу Германіі на Польшчу, турэмная адміністрацыя пакінула Брэст. Паводле ўспамінаў самога Бандэры, дзверы камер адчынілі, пасля чаго ён разам з іншымі ўкраінскімі нацыяналістамі, якія знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, выйшаў на волю. Пасля вызвалення Бандэра разам з групай паплечнікаў накіраваўся ў бок Львова. Яны ішлі пераважна па прасёлкавых дарогах, стараючыся пазбягаць сустрэч з нямецкімі, польскімі і савецкімі вайскоўцамі. На Валыні і ў Галіччыне Бандэра пачаў аднаўляць кантакты з мясцовымі структурамі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. У горадзе Сокаль ён узяў удзел у сустрэчы тэрытарыяльных кіраўнікоў АУН. Ва ўмовах распаду польскай дзяржавы і заняцця Заходняй Украіны савецкімі войскамі Бандэра лічыў неабходным перабудаваць дзейнасць арганізацыі і накіраваць яе супраць новага галоўнага праціўніка — бальшавікоў. З Сокаля ў суправаджэнні Дзмітрыя Маеўскага, які пазней стаў сябрам Бюро Проваду АУН, Бандэра накіраваўся ў Львоў. У горад ён дабраўся ўжо праз некалькі дзён пасля таго, як 22 верасня туды ўвайшлі савецкія войскі.

Views over time

05010015013 Sep 12:0112 Nov 11:3312713 Sep 12:01: 0 views12 Nov 11:33: 127 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Sep 2026, 12:010
12 Nov 2026, 11:33127

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.