BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🧸 Бясплатная раздача рэчаў у шэлтары фонду «Прытуляй мяне»! Дарагія сябры! Наш фонд вядомы найперш дапамогай былым палітвязням і людзям, якія маюць патрэбу ў часовым жыллі. Але мы стараемся падтрымліваць беларусаў у самых розных складаных жыццёвых сітуацыях. 💙 Мы дапамагаем тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за рэпрэсій: перадаём адзенне, абутак, пасцельную бялізну, прадукты і неабходныя рэчы для дома, а таксама аказваем інфармацыйную і псіхалагічную падтрымку. У нядзелю запрашаем усіх, каму зараз патрэбная дапамога, на чарговую бясплатную раздачу рэчаў. 📅 13 верасня (нядзеля) 🕛 12:00 📍 Варшава, Karczunkowska 24C Можна будзе бясплатна атрымаць: 👕 жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне; 👟 абутак; 🛏 пасцельную бялізну; 🛌 падушкі і коўдры; 👶 дзіцячыя і дарослыя падгузнікі; 🏠 іншыя карысныя рэчы для дома. Таксама будзем удзячныя ўсім, хто хоча падтрымаць нашу дзейнасць і прынесці свае рэчы. Мы прымаем чыстае адзенне і абутак у добрым стане, пасцельную бялізну, падушкі, коўдры і іншыя рэчы, якія могуць спатрэбіцца людзям. Калі вы ведаеце тых, каму патрэбная такая падтрымка, калі ласка, перашліце ім гэтую інфармацыю або падзяліцеся публікацыяй. ❤️ Не словам, а справай. Разам мы можам зрабіць яшчэ больш добрых спраў!

Views over time

05010015012 Sep 11:1712 Nov 11:3311912 Sep 11:17: 0 views12 Nov 11:33: 119 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Sep 2026, 11:170
12 Nov 2026, 11:33119

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.