BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🔫 12 верасня 1964 года ад рака ва Уэльсе памёр пісьменнік, авантурнік і ўраджэнец Брэстчыны Сяргей Пясецкі. Нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў мястэчку 🏯 Ляхавічы (сёння Брэсцкая вобласць). Нарадзіўся ў сям'і беларускі і зрусіфікаванага паляка. У сёмым класе гімназіі Пясецкі апынуўся ў турме пасля канфлікту са школьным інспектарам. З турмы ён тады проста ўцёк. Падчас Кастрычніцкага пераварота 1917 года ён быў у Маскве, дзе стаў антыкамуністам. У 1918 годзе вярнуўся ў Мінск, а потым далучыўся да партызанскіх атрадаў і польскай арміі. У 1921 годзе Пясецкі пераехаў у Ракаў і заняўся кантрабандай, адначасова працуючы польскім разведчыкам. У 1927 годзе польскі суд асудзіў яго на 15 гадоў турмы. У зняволенні Пясецкі адкрыў свой літаратурны талент, пачаў пісаць, а яго першая кніга, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», мела вялікі поспех. Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі быў у шэрагах Арміі Краёвай, кіруючы аддзелам па выкананні смяротных прысудаў. У 1946 годзе эміграваў на Захад, дзе працягваў займацца літаратурнай дзейнасцю. 💫 Пахаваны ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія. На яго надмагіллі высечанае сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якім карысталіся кантрабандысты, пераходзячы савецка-польскую мяжу пад Ракавам. Летась, 29 верасня 2025 года, у Варшаве з удзелам прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання парэшткаў пісьменніка Сяргея Пясецкага. Яго пахавалі на Вайсковых могілках на Павонзках у польскай сталіцы.

Views over time

05010015012 Sep 10:5912 Nov 11:3311612 Sep 10:59: 0 views12 Nov 11:33: 116 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Sep 2026, 10:590
12 Nov 2026, 11:33116

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.