✡️11 верасня 1942 года нацысты знішчылі Столінскае габрэйскае гета разам з яго жыхарамі. Да пачатку вайны ў 🐦 Століне (сёння Брэсцкая вобласць) жыло каля 12 500 чалавек. Сярод іх каля 8500 складала мясцовая габрэйская абшчына, а таксама каля 7000 уцекачоў з Польшчы, акупаванай нацыстамі ў 1939 годзе. Ранняй вясной 1942 года немцы, выконваючы план знішчэння габрэяў, сагналі ў гета ўсіх габрэяў Століна, а таксама жыхароў ⛵️ Давыд-Гарадка, Рубеля і іншых бліжэйшых паселішчаў. Так вязнямі апынуліся больш за 12 500 чалавек. 10 верасня кіраўніка юдэнрата Бергера і яго памочнікаў выклікалі ў гебітскамісарыят і там жа застрэлілі. Раніцай 11 верасня ўсіх вязняў сабралі на Рынкавай плошчы, якую атачылі больш за 200 паліцаяў. Людзей выстройвалі групамі па тысячы чалавек (такіх груп было восем) і вялі па вуліцах Набярэжнай, Палескай, Пінскай да паўночна-ўсходняй ускраіны горада. Там калоны накіроўвалі да ўрочышча Стасіна, за тры кіламетры ад Століна, дзе адбываліся расстрэлы. Усяго ў Стасіне за гады акупацыі было забіта каля 12 500 чалавек. Выратавацца здолелі толькі некалькі сем’яў — доктар Генры Рыд з жонкай і дзіцём, доктар Пазнанскі з жонкай, ветэрынар Ахаронгер. Ім дапамаглі выбрацца да партызанаў ксёндз Францыск Смарцоўскі, ляснік Кійоўскі, а таксама баптысты Сцяпан і Агаф’я Мазоль, якія хавалі габрэяў некалькі месяцаў.