🇵🇱 10 верасня 1920 года ў 🏹 Брэсце адбылася нарада вярхоўнага камандавання 2-й і 4-й армій міжваеннай Польшчы. Маршал Войска Польскага Юзэф Пілсудскі прадставіў на ёй план новай бітвы супраць войскаў Заходняга фронту Чырвонай арміі. Вынікам планаванняў стаў захоп польскімі злучэннямі 30 верасня 1920 года Баранавіч.