BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 39 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🪷 8 верасня 1994 года ў👑 Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці створаны заказнік «Лукава». Ён быў утвораны для аховы адной з найбуйнейшых у Беларусі папуляцый венерынага башмачка жоўтага — рэдкага віду архідэй міжнароднага значэння. Заказнік плошчай 1523 га знаходзіцца на тэрыторыі Маларыцкага раёна, у непасрэднай блізкасці ад вадасховішча «Лукава». Асноўным землекарыстальнікам з’яўляецца Чарнянскае лясніцтва Кобрынскага лясгаса. Тэрыторыя размешчаная ў межах Верхне-Прыпяцкай раўніны і характарызуецца разнастайнасцю глебаў і расліннасці: тут сустракаюцца дубовыя, грабовыя і сасновыя лясы, а таксама забалочаныя ўчасткі. Такое спалучэнне ўмоў спрыяе існаванню шматлікіх рэдкіх відаў. У «Лукаве» выяўлена больш за 3 тысячы асобін венерынага башмачка, сустракаюцца і іншыя архідэі, у тым ліку пыльцегалоўнік чырвоны і тайнік яйкападобны. Акрамя архідэй, тут адзначаныя іншыя рэдкія расліны, унесеныя ў Чырвоную кнігу, а таксама багатыя запасы лекавых траў — ландыш майскі, багун балотны, валяр’яна, дзевясіл, клуква. Заказнік мае вялікае значэнне для захавання біяразнастайнасці Палесся.

Views over time

0501008 Sep 12:0312 Nov 11:331128 Sep 12:03: 0 views12 Nov 11:33: 112 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Sep 2026, 12:030
12 Nov 2026, 11:33112

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.