BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 39 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

✒️ 8 верасня 1997 года ў 🦬 Баранавіцкім раёне адкрыўся Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Сядзіба каля вёскі Завоссе вядомая як месца нараджэння Адама Міцкевіча ў 1798 годзе. Цяпер яна дзейнічае як мемарыяльны музей, адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка. Двор і фальварак, што належалі сям’і Міцкевічаў, існавалі з XVIII да пачатку XX стагоддзя. Іх выгляд зафіксавалі на малюнках Напалеон Орда і Эдвард Паўловіч. Пасля 1880-х гадоў засталося толькі гаспадарчае памяшканне-лямус, дзе некалі падчас вакацый жыў паэт з братам. Пазней і ён быў разбураны, а пасля Першай сусветнай вайны сядзіба цалкам знікла. У 1927 годзе на месцы былога фальварка ўстанавілі помнік Адаму Міцкевічу, які аднавілі ў 1955 годзе. Падчас рэканструкцыі 1996 года тэрыторыя і будынкі былі адноўлены, а помнік прыбралі.

Views over time

0501008 Sep 10:0012 Nov 11:331128 Sep 10:00: 0 views12 Nov 11:33: 112 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Sep 2026, 10:000
12 Nov 2026, 11:33112

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.