🏇 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы! У гэты дзень у 1514-м годзе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага перамагло ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы. Тая бітва не спыніла вайну, але яна стала знакавай, бо паказала, на што здольнае войска ВКЛ. Слава пра Аршанскую бітву прагрымела тады на ўсю Еўропу. Армія Астрожскага разгарнулася ў дзве лініі, і першая атака маскоўцаў была адбіта. У вырашальны момант літоўска-польская кавалерыя спланавана адступіла, каб уцягнуць маскоўскія сілы ў пастку. Іван Чаляднін, упэўнены ў перамозе, павёў сваіх людзей у наступ, але яны апынуліся пад агнём схаванай артылерыі і былі акружаныя. Маскоўскае войска трапіла ў паніку і было разбіта. Паводле хронік, маскоўцы страцілі каля 30 000 чалавек, а палоннымі сталі Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца. Перамога Астрожскага спыніла наступ Масквы, Віншуем усіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы.