BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

❤️Сёння магло б споўніцца 46 гадоў баранавіцкаму актывісту, праваабаронцу і ўраджэнцу Брэстчыны Алесю Пікулу. Нарадзіўся 6 верасня1980 года ў 🚂 Баранавічах. У канцы 1990-х — старшыня «Маладога Фронту» ў Баранавічах. Пасля — старшыня Баранавіцкага філіяла Партыі БНФ. Шмат разоў затрымліваўся міліцыяй за правядзенне акцый. Актывіст Баранавіцкага філіяла «Вясна». Падчас выбараў 2006 года прэвентыўна затрыманы, афіцыйна — за брыдкаслоўе. Раптоўна памёр на 29-м годзе жыцця 7 траўня 2009 года. Адзін з лідараў праваабарончага цэнтра «Вясны», былы палітвязень Валянцін Стэфановіч у 2009-м гэтак узгадваў Алеся: «Памятаю Алеся Пікулу вельмі добра. Узгадваецца справа, калі міліцыянты зламалі яму руку і мы спрабавалі дамагчыся праўды ў гэтай справе. Памятаю яго як шчырага і адкрытага чалавека. Шкада, што такія людзі сыходзяць».

Views over time

0501001506 Sep 13:0412 Nov 11:331346 Sep 13:04: 0 views12 Nov 11:33: 134 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Sep 2026, 13:040
12 Nov 2026, 11:33134

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.