BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🙆🏼‍♀️ 6 верасня 1933 года ў Познані памерла грамадска-палітычная дзяячка, старшыня польскай Нацыянальнай арганізацыі жанчын, дэпутатка Сойма міжваеннай Польшчы і ўраджэнка Брэстчыны — Ірэна Пузынянка (Пузына) Нарадзілася 21 сакавіка 1881 года ў маёнтку Грымяча (сёння 🏰 Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). Паходзіла з шляхецкай сям’і: яе бацька, князь Юзаф Адольф Пузына, быў землеўладальнікам, а маці — Марыя Тэкля з роду Акветка-Шышла. Адукацыю атрымала ў Інстытуце Sacre Coeur у Прэсбаўме пад Венай. Пасля смерці бацькі ў 1914 годзе занялася кіраваннем сямейным маёнткам і да 1917 года вяла асветніцкую дзейнасць сярод сельскага насельніцтва. Падчас Першай сусветнай вайны у жніўні 1915 года была эвакуявана ў Расію, дзе займалася дабрачыннай дзейнасцю ў польскіх арганізацыях. Восенню 1916 года пераехала ў Хельсінкі, дзе кіравала школай і выкладала рэлігію. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе вымушана з’ехала ў Стакгольм. У міжваенны перыяд актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці. У 1921–1929 гадах узначальвала Нацыянальную арганізацыю жанчын. Брала ўдзел у кампаніі па выбарах у Сойм у падтрымку Звязу народна-нацыянальнага (ЗЛН), а ў 1922–1927 гадах была дэпутаткай Сойма. Арганізавала Камітэт дапамогі рэпатрыянтам «Полькі рэпатрыянтам» (1921) і прымала ўдзел у плебісцытнай кампаніі на Гродзеншчыне. З-за ўнутраных канфліктаў у арганізацыі ў 1929 годзе сышла з пасады старшыні Нацыянальнай арганізацыі жанчын і пераехала ў Познань. Там займалася сацыяльнай працай, кіруючы філіяй таварыства «Апека над суайчыннікамі за мяжой». У 1930 годзе пакінула грамадскую дзейнасць і прысвяціла сябе догляду за хворай маці. Пахаваная на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. У яе памяць у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве ўсталяваная мемарыяльная шыльда.

Views over time

0501001506 Sep 11:0212 Nov 11:331256 Sep 11:02: 0 views12 Nov 11:33: 125 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Sep 2026, 11:020
12 Nov 2026, 11:33125

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.