BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

⛪️ У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні. У касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў цэнтры Брэста праходзіць серыя вячэрніх канцэртаў праекта Euphoria Night. Шоу са светлавымі эфектамі збіраюць сотні гледачоў, аднак частка вернікаў лічыць такі фармат недарэчным для храма, піша Katolik.life. Папярэднія канцэрты прайшлі 24 і 25 жніўня, наступныя запланаваныя на 11 і 12 верасня. Кошт квіткоў на першыя выступы складаў 55–65 рублёў, цяпер ён вырас да 75–80 рублёў. Нягледзячы на гэта, квіткі раскупілі амаль імгненна — праз некалькі хвілін пасля публікацыі спасылкі на продаж арганізатары паведамілі пра sold out. Падчас канцэртаў музыкі выступаюць са светлавымі эфектамі, рухаюцца пад музыку і знаходзяцца непасрэдна ў алтарнай частцы касцёла, некаторыя — за алтаром. У праграме гучаць сусветныя хіты ў аўтарскіх аранжыроўках. Такі фармат адрозніваецца ад традыцыйных канцэртаў класічнай музыкі, якія нярэдка праводзяцца ў храмах. Гэта выклікала крытыку з боку часткі вернікаў, якія лічаць падобныя шоу ў касцёле непрымальнымі.

Views over time

0501001506 Sep 10:0512 Nov 11:331176 Sep 10:05: 0 views12 Nov 11:33: 117 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Sep 2026, 10:050
12 Nov 2026, 11:33117

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.