BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 59 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🪦5 верасня 1648 Дзень памяці праваслаўнага манаха, святога, пісьменніка і ўраджэнца 🏹 Брэста — Афанасія Філіповіча (Апанаса Брэсцкага). Нарадзіўся імаверна ў Брэсце ў сям’і рамесніка. Атрымаў адукацыю ў брацкай школе, затым у Віленскім езуіцкім калегіуме. Некалькі год працаваў хатнім настаўнікам. У 1620 годзе канцлер Леў Сапега прызначыў Афанасія Філіповіча выхавацелем Афанісія Лубы, якога выдавалі за прэтэндэнта на маскоўскі сталец. У 1627 годзе стаў манахам віленскага Святадухаўскага манастыра, з 1633 года — намеснік ігумена ў Дубойскім манастыры каля Пінска. У 1637—1638 гадах Філіповіч быў у маскоўскага цара, дзе сведчыў пра цяжкае становішчы праваслаўных у Рэчы Паспалітай. У 1640 годзе, пасля прыезду з Масквы, абраны ігуменам Берасцейскага Сімяонаўскага манастыра. Узначаліў барацьбу мясцовага праваслаўнага брацтва супраць уніятаў. Арыштаваны і сасланы ў Кіеў, аднак апраўданы там царкоўным судом. У 1644 годзе арыштаваны як дзяржаўны злачынца і адпраўлены ў турму ў Варшаве. Спадзеючыся на амністыю мітрапаліта, звёў свае творы ў адзіны твор — «Дыярыўш». Выйшаў на волю пасля смерці мітрапаліта ў 1647 годзе. У час Казацкай вайны расстраляны ў Кіеве па абвінавачванні ў дапамозе казакам Хмяльніцкага. Кананізаваны.

Views over time

0501001505 Sep 09:0112 Nov 11:331205 Sep 09:01: 0 views12 Nov 11:33: 120 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Sep 2026, 09:010
12 Nov 2026, 11:33120

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.