BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 59 minutes ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

✡️ 4 верасня 1942 года ў 🪷 Лунінцы (сёння Брэсцкая вобласць) нацысты знішчылі габрэйскае гета разам з яго жыхарамі. На 1 верасня 1939 года ў горадзе пражывала 4153 габрэя – 36,4 % насельніцтва. Горад быў заняты нямецкімі войскамі 10 ліпеня 1941 года, і акупацыя працягвалася 3 гады — да 10 ліпеня 1944 года. Нацысты абавязалі габрэяў арганізаваць орган самакіравання юдэнрат, які падпарадкоўваўся акупацыйнай адміністрацыі. У сакавіку 1942 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння габрэяў, арганізавалі ў Лунінцы гета, якое займала тэрыторыю вуліцы Акружнай, сагнаўшы туды 3000 чалавек з Лунінца і бліжэйшых вёсак. Гета знішчалася на працягу жніўня-верасня 1942 года. 4 верасня 1942 года ў горад прыбыў пінскі атрад СД для знішчэння гета. У той дзень прыблізна да 16:00 былі забітыя апошнія вязні Лунінецкага гета — 2932 чалавекі, сярод якіх было 1429 жанчын і 1397 дзяцей. У 1967 годзе на брацкай магіле ахвяр генацыду габрэяў у Лунінцы ва ўрочышчах Магула і Бараўшчына (вуліца Прамысловая) быў усталяваны абеліск.

Views over time

0501001504 Sep 10:0312 Nov 11:331214 Sep 10:03: 0 views12 Nov 11:33: 121 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Sep 2026, 10:030
12 Nov 2026, 11:33121

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.