BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

📖 3 верасня 1990 года ў Мінску памёр пісьменнік, перакладык, адзін з заснавальнікаў БНФ і ўраджэнец Брэстчыны — Міхась Дубянецкі. Нарадзіўся 4 сакавіка 1927 года ў вёсцы Востраў (сёння 🏹 Пінскі раён Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў польскай сямігадовай школе ў Востраве, у 1938–1939 гадах – у гімназіі Познані. У 1944 годзе скончыў настаўніцкія курсы ў Пінску і працаваў настаўнікам пачатковых класаў. З 1961 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Беларусь», затым галоўным рэдактарам «Ураджаю». У 1975–1979 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, а з 1979 да 1986 года — дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Стаяў ля вытокаў шматтомных выданняў нацыянальнай літаратуры і фальклору, спрыяў выданню твораў беларускіх класікаў і сучасных аўтараў. У 1982 годзе дабіўся выдання чатырохтомнага збору Васіля Быкава, уключыўшы ў яго раней забароненую аповесць «Мёртвым не баліць». Напісаў дакументальнае эсэ «Злое вогнішча» пра гісторыю гэтага выдання, а таксама мемуары і артыкулы, апублікаваныя ў беларускім і замежным друку. У 1980-х гадах стаў адным з пачынальнікаў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі. У 1988 годзе разам з Зянонам Пазняком і Аляксандрам Лукашуком заснаваў «Камітэт-58», які займаўся расследаваннем сталінскіх рэпрэсій. Быў членам Грамадскай рады таварыства «Мартыралог Беларусі» і ўваходзіў у Аргкамітэт Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», створаны ў кастрычніку 1988 года. У 1989 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні абраны сябрам Сойму БНФ. Пахаваны на Паўночных могілках.

Views over time

0501003 Sep 08:0512 Nov 11:331043 Sep 08:05: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 08:050
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.