✡️ 31 жніўня 1941 года скончылася жахлівая карная аперацыя нацысцкіх фармаванняў пад назвай «Прыпяцкія балоты» па масаваму забойству габрэйскага насельніцтва на Палессі. Праводзіліся забойствы сістэматычна сілам дзвюх пяхотных дывізій і кавалерыйскай брыгадай СС на тэрыторыі 9 раёнаў БССР і 3 раёнаў УССР у раёне прыпяцкіх балот і ракі Прыпяць. Забойствы праводзілася па прамым загадзе Гімлера. За час сістэматычных забойстваў былі забітыя не менш за 14 тысяч чалавек. Цалкам былі спаленыя вёскі Дварэц (сёння Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці), Крамно (сёння Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці) і іншыя. Карныя групы рухаліся дзвюма групамі. Сілы 1 корпусу шлі з Баранавічаў у кірунку Ляхавічы — Ганцавічы, Баранавічы — Івацэвічы — Бяроза — Пружаны. Другога з украінскага Луцка ў кірунках Камень-Кашырскі — Драгічын — Іванава і Сарны — Лунінец — Пінск. Адначасна з гэтым праходзілі дзеянні айнзацгрупы Б па забойству габрэйскага насельніцтва ў Пінску.