🐎 29 жніўня 1617 года памёр староста 🏹 брэсцкі, ваявода мсціслаўскі і кашталян віленскі ў часе ВКЛ Геранім Хадкевіч. Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй. У часе рокашу Зэбжыдоўскага (1606—1609 гг.) забяспечыў каралю і вялікаму князю Жыгімонту Вазе падтрымку ў ВКЛ. У 1616 годзе быў абраны на Варшаўскім сойме ўпаўнаважаным па адмежаванні Падляскага ваяводства ад ВКЛ на карысць Польшчы. У 1617 годзе суправаджаў князя Уладзіслава ў яго экспедыцыі ў Маскву аж да Кшэменца. Геранім быў дабрачынцам ордэна бернардынцаў у Вільні і езуітаў у Брэсце. Па адной з версій пахавалі Гераніма Хадкевіча ў Брэсце.