BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

✝️ Яшчэ аднаму польскаму ксяндзу з Брэстчыны не дазволілі служыць у Беларусі. Яшчэ адзін святар Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла не атрымаў ад беларускіх уладаў дазволу на працяг служэння ў краіне. Гэта ўжо трэці такі выпадак з пачатку года, паведамляе «Хрысціянская візія». Пра рашэнне ўладаў вернікам расказаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Паводле яго, дзяржаўныя органы не ўзгаднілі далейшае служэнне ксяндза Януша Пуліта, які на працягу 32 гадоў быў пробашчам парафій у Ружанах і Лыскаве Пружанскага раёна. Біскуп адзначыў, што Пінскай дыяцэзіі і без таго складана забяспечваць рэгулярную душпастырскую апеку ва ўсіх парафіях ад Брэста да Гомеля праз недахоп мясцовых святароў. Ён падкрэсліў, што шматгадовы пробашч пакідае Беларусь не па ўласнай волі, і назваў гэта «болем для ўсіх нас». Раней кіраўнікі іншых дыяцэзій публічна не каментавалі выпадкі адмовы ў працягу дазволаў польскім святарам. Таму вернікі даведваліся пра іх пераважна з неафіцыйных крыніц. Пры гэтым, паводле «Хрысціянскай візіі», яшчэ двое польскіх святароў Пінскай дыяцэзіі, у якіх заканчваўся тэрмін дзеяння дазволаў, атрымалі новыя — яшчэ на паўгода. Фота: @kostel_pruzhany у Instagram. Чытайце таксама: «Гэта боль для ўсіх нас». Адразу шэсць парафій у Драгічынскім, Іванаўскім і Івацэвіцкім раёнах засталіся без святароў Католических священников высылают из Беларуси: сначала из Пинской епархии, затем из Витебской. На очереди еще одна

Views over time

05010028 Aug 09:4512 Nov 11:3310628 Aug 09:45: 0 views12 Nov 11:33: 106 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Aug 2026, 09:450
12 Nov 2026, 11:33106

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.