✝️ Каму з польскіх каталіцкіх святароў адмовілі ў прадаўжэнні дазволу на служэнне ў Беларусі ў 2026 годзе. Спіс па Пінскай дыяцэзіі і Брэсцкай вобласці. «Хрысціянская візія» сабрала звесткі пра каталіцкіх святароў, якім з пачатку 2026 года дзяржаўныя органы адмовілі ў прадаўжэнні дазволу на рэлігійную дзейнасць у Беларусі. Спіс можа быць няпоўным. Некаторыя святары ўжо пакінулі краіну, іншым пазней усё ж прадоўжылі дазвол. Яшчэ некалькі чалавек чакаюць перагляду рашэння або падалі дакументы на атрыманне беларускага грамадзянства. Брэсцкая вобласць: ⛪Ксёндз Адам Страчынскі — на працягу 11 гадоў служыў у Івацэвічах, Косаве і Вольцы. ⛪Ксёндз Павел Кручак — 13 гадоў служыў у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы. Чытайце таксама: «Гэта боль для ўсіх нас». Адразу шэсць парафій у Драгічынскім, Іванаўскім і Івацэвіцкім раёнах засталіся без святароў Католических священников высылают из Беларуси: сначала из Пинской епархии, затем из Витебской. На очереди еще одна