BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🪶5 год без ураджэнца Брэстчыны — Алеся Разанава. 26 жніўня 2021 года не стала выбітанага беларускага паэта. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец 🌳 Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Сялецкую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У кастрычніку 1968 года Алесь Разанаў разам са жменькай аднадумцаў пачалі збор подпісаў, каб на беларускім аддзяленні філфака БДУ ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. Пад тым патрабаваннем падпісалася некалькі сотняў чалавек, а сам факт яго з’яўлення выклікаў вялікі розгалас. У 1969 годзе Алесь Разанаў перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут, які скончыў у 1970 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1972 года жыў і працаваў у Мінску — быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1974–1986 гадах — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». * * * Залевы. Дражняць міражы. Гудуць вятры пры падыходзе... Мы кожны дзень на рубяжы былых i будучых стагодзьдзяў. * * * Перакладаю шэпт дажджу, пагляд вачэй, трымценьне гаю... Кранаю, слухаю, гляджу, я не пішу — перакладаю. * * * Ня вернецца воін, вандроўнік ня вернецца, вернецца сейбіт... Заўсёды вяртаецца сейбіт.

Views over time

010020030026 Aug 08:0312 Nov 11:3324726 Aug 08:03: 0 views12 Nov 11:33: 247 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Aug 2026, 08:030
12 Nov 2026, 11:33247

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.