🇧🇾 23 жніўня 2020 года ў Брэсце, нягледзячы на дождж, прайшоў мірны «Марш новай Беларусі». Асноўным месцам збору стала плошча Леніна. Людзі з кветкамі, шарыкамі, плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!». Вадзіцелі, што праязджалі міма, падтрымлівалі іх гукамі сігналаў. Пазней калона прайшла традыцыйным маршрутам: Леніна — Машэрава — праспект Рэспублікі — Кастрычніцкай рэвалюцыі — бульвар — ЦУМ.