BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🪦 У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам. У сталіцы Польшчы 22 жніўня прайшла цырымонія развітання з беларускім палітыкам і грамадскім дзеячам, былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Труна з целам палітыка была выстаўленая ў варшаўскай архікатэдры святога Яна Хрысціцеля. Пасля развітальнай імшы Аляксандра Мілінкевіча пахавалі на Вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве. Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча Афіцэрскім крыжам ордэна «За заслугі перад Рэспублікай Польшча». Узнагароду прысудзілі «за выдатныя заслугі ў дзейнасці палякаў у Беларусі, дасягненні ў папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама за ўдзел у пабудове грамадзянскай супольнасці». Аляксандр Мілінкевіч займаўся краязнаўствам і захаваннем гістарычнай спадчыны, у тым ліку на Брэстчыне. Ён удзельнічаў у пошуках месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне Камянецкага раёна. Пасля выбуху і пажару на прадпрыемстве «Пінскдрэў», якія адбыліся 25 кастрычніка 2010 года і забралі жыцці 14 чалавек, Мілінкевіч заклікаў абвясціць у Беларусі нацыянальную жалобу. Фота: @lookbymedia ў тэлеграме.

Views over time

05010015022 Aug 16:4212 Nov 11:3312522 Aug 16:42: 0 views12 Nov 11:33: 125 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Aug 2026, 16:420
12 Nov 2026, 11:33125

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.