BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

⚗️21 жніўня 1949 года ў вёсцы Аляксейкі (сёння 🌿 Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі навукоўца Сцяпан Пясецкі. У 1971 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. Пасля вучобы працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі. З 1992 года загадваў лабараторыяй, а з 2004-га — аддзелам. Сцяпан Пясецкі даследаваў палімеры і кампазіцыйныя матэрыялы. Ён зрабіў значны ўнёсак у развіццё тэхналогій іх атрымання і перапрацоўкі, вынайшаў больш за 150 марак палімерных матэрыялаў для машынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці і чыгуначнага транспарту. У 1992 годзе стаў доктарам тэхнічных навук, у 2000-м — прафесарам, а ў 2014-м — членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2015 года быў галоўным рэдактарам міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». Памёр Сцяпан Пясецкі 8 красавіка 2020 года.

Views over time

05010021 Aug 07:5912 Nov 11:3311321 Aug 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 113 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Aug 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33113

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.