BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

💅 20 жніўня 2002 года памёр беларускі мастак і ўраджэнец Брэстчыны Іван Рэй. Нарадзіўся 11 ліпеня 1930 года ў вёсцы Падбулькова (сёння 💚 Брэсцкі раён). У 1952 годзе скончыў ⛪️ Іванаўскае мастацкае вучылішча, а ў 1959 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі і А. Мазалёва. З 1959 года Іван Рэй удзельнічаў у выстаўках. У 1962–1965 гадах выкладаў у тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1964 — сябра Беларускага саюза мастакоў. Мастак працаваў у розных жанрах станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Ствараў тэматычныя карціны, пейзажы, партрэты і нацюрморты. Асноўныя тэмы — гераічнае мінулае, жыццё беларускай вёскі, вобразы працаўнікоў і асоб беларускай гісторыі і культуры. Сярод яго работ: «Бацькоўскай славы вартавыя», «Дзякуй, мама!», «Боль вогненных гадоў. Год 41-шы», «Зямля мая беларуская», серыі «Любімыя мясціны» і «Поры года». Творы Івана Рэя адзначаюцца духоўнай глыбінёй, шчырасцю і патрыятызмам. Шэраг карцін прысвечаны дзеячам літаратуры: «На радзіме Янкі Купалы», «Шлях паэта» (М. Багдановіч), «Якуб Колас», «Дунін-Марцінкевіч з дачкамі Камілай і Цэзарынай» і інш. Іван Рэй — аўтар сграфіта і вітражоў у Мінску, Лейпцыгу, музеях Беларусі. Яго творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, іншых музеях і калекцыях.

Views over time

05010020 Aug 10:0212 Nov 11:3310420 Aug 10:02: 0 views12 Nov 11:33: 104 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Aug 2026, 10:020
12 Nov 2026, 11:33104

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.